ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«ДЗІЦЯЧЫ САД № 41 г. ПІНСКА»
Паштовы адрас: 225710, Брэсцкая вобл., г. Пінск,
вул. Фядотава, 38, тэлефон: (80165) 61 30 86
Адрас электроннай пошты: du41@pinsk.edu.by
Загадчык: Краўчук Вікторыя Валянцінаўна
Выгляд установы дашкольнай адукацыі: дзіцячы садок
У дзіцячым садку функцыянуюць:
пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі для дзяцей з парушэннем гаворкі;
адаптацыйная група для дзяцей, якія зноў паступаюць у дашкольную ўстанову;
аб'яднанні па інтарэсах за кошт сродкаў бюджэту і платнай асновах.
Рэжым працы ўстановы дашкольнай адукацыі:
10,5 гадзін, 5-ці дзённы працоўны тыдзень.
Колькасць узроставых груп, якія функцыянуюць.
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі функцыянуе 8 узроставых груп:
першая малодшая група (ад двух да трох гадоў) - 2;
другая малодшая група (ад трох да чатырох гадоў) - 1;
сярэдняя група (ад чатырох да пяці гадоў) - 1;
старэйшая група (ад пяці да шасці гадоў) - 1;
рознаўзроставыя групы (ад трох да пяці гадоў, ад трох да шасці гадоў, ад чатырох да сямі гадоў) - 3.
Колькасны і якасны склад кадраў: у дашкольнай установе працуюць 16 педагогаў: загадчык, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці, 11 выхавацеляў дашкольнай адукацыі, настаўнік-дэфектолаг, музычны кіраўнік, кіраўнік фізічнага выхавання. 94% педагогаў маюць вышэйшую адукацыю, 88% педагогаў маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі.
Матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы:
Музычная зала, фізкультурная зала
Медыцынскі блок
Пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі
Інфармацыйна-метадычны кабінет.